Трэці год запар у Гродне пройдзе розыгрыш Гродзенскай бегавой лігі. На працягу года ў рэгіёне запланавана 7 бегавых падзей для аматараў актыўнага ладу жыцця. Найлепшых па выніку сезону ўзнагародзяць прызамі.
Традыцыйна бегавыя старты пройдуць у розных месцах Гродзенскага рэгіёну: у гістарычным цэнтры Гродна, на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і комплексу «Каробчыцкі Алімп». Таксама ў рамках лігі ўдзельнікі прабягуць трансгранічны марафон Друскенікі-Гродна.
Першы этап Гродзенскай бегавой лігі адбудзецца 14 сакавіка. Гэта будуць спаборніцтвы «Гродзенская вясна» ў гадзіннікавым бегу на стадыёне.
Папулярнасць Гродзенскай бегавой лігі расце, паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. У 2019 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 990 бегуноў з розных краін, у 2018 годзе іх было 700. У 2020 годзе чакаецца яшчэ больш удзельнікаў.
У розыгрышы прызоў лігі могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары бегу. Трэба паўдзельнічаць як мінімум у трох з сямі мерапрыемстваў і набраць рэйтынгавыя ачкі - гэта дазволіць пазмагацца за прызы ў абсалютным першынстве і ўзроставых групах. Бегуны, якія паспяхова пераадолеюць не менш за пяць з сямі этапаў, атрымаюць памятныя медалі «Гродзенская бегавая ліга-2020». Удзельнікі, якія фінішуюць на ўсіх сямі этапах, атрымаюць памятныя футболкі «Залаты фінішар «Гродзенскай бегавой лігі - 2020».
Падрабязнасці аб Гродзенскай бегавой лізе — 2020 глядзіце на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і на сайце Першай таймінгавай кампаніі 42 195.by.
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…