Калядны «Кірмаш палешукоў» пачаў працу 20 снежня ў OldCity і працягне працу 21 і 22 снежня. Майстры прывезлі ў Гродна самаробныя сувеніры і рэчы, што могуць стаць добрым падарункам пад ялінку.
Майстры гатовы не толькі прадаць гатовыя сувеніры, але і падзяліццца з гараджанамі таямніцамі рамясла. У суботу і нядзелю кожныю гадзіну будуць праходзіць майстар-класы, дзе можна зрабіць арыгінальную рэч самастойна.
Расклад майстар-класаў
21 снежня
11.00 пляцення бранзалета са скуры
12.00 бомбачкі для ванны
13.00 роспіс статуэткі
14.00 выраб бранзалета з валошкай
15.00 скандынаўскі гном
16.00 рускія цацкі з фанеры
17.00 калядны анёлак на елку
18.00 упрыгожванні са скуры
19.00 вязанне шнурка
22 снежня
11.00 бомбачкі для ванны
12.00 калядны анёлак на елку
13.00 калядная цацка на елку
14.00 вышыўка брошкі ў стылі боха
15.00 роспіс статуэткі
16.00 выраб бранзалета з валошкай
17.00 паштоўка з фанеры
18.00 выраб завушніц
19.00 роспіс свістулькі