У Гродне раней судзімы 22-гадовы хлопец са знаёмымі здзейсніў буйны крадзеж з крамы па вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Ён пранік на склад універсама, пакуль двое яго таварышаў адцягвалі ўвагу ахоўніка, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
У выніку хлопец змог адкрыць уязную браму, выставіць на вуліцу восем скрынак піва і некалькі дзясяткаў каробак какосавых цукерак на агульную суму амаль 400 рублёў. Пазней ён у некалькі заходаў перамясціў выкрадзены тавар у кватэру.
Знікненне піва і цукерак супрацоўнікі гандлёвага аб’екта выявілі, калі іх ужо перанеслі. Супрацоўнікі РАУС са службовым сабакам выявілі выкрадзены тавар. Часткі спіртнога і цукерак ужо не было. Малады чалавек затрыманы.