У адным з аграгарадкоў Бераставіцкага раёна 20-гадовы хлопец, будучы п’яным, пашкодзіў плот мясцовага сельвыканкама. Пра інцыдэнт у органы ўнутраных спраў паведаміў сведка, піша grodno.mvd.gov.by.

Аказалася, што малады чалавек вырашыў пахваліцца сваёй сілай перад сабутэльнікам. Пашкоджанымі апынуліся два пралёта жалезабетоннага плота. Хлопца затрымалі праваахоўнікі. Малады чалавек нідзе не працуе, яго дзеянням даецца прававая ацэнка.