Егер паляўнічай гаспадаркі ў Шчучынскім раёне патэлефанаваў дзяржінспектарам і паведаміў, што чуў стрэлы. Позняй ноччу супрацоўнікі Мастоўскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выехалі ў паляўнічыя ўгоддзі і затрымалі 50-гадовага жыхара Гродна. У яго канфіскавалі самаробную зброю, прызначаную для стральбы кулямі. Больш падрабязна незвычайнае прыстасаванне апісала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч, паведамляе sb.by.

Фото: Госинспекция охраны животного и растительного мира при Президенте
Фота: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце

Выглядае «стрэльба» вельмі арыгінальна. Зарады ў яго трэба забіваць шампалом, як мы часам бачым у фільмах пра «Дзікі Захад». Барабан разлічаны на дзесяць зарадаў. Калі нелегала затрымалі, у стрэльбе было чатыры зарада з кулямі. У заплечніку — нож, поліэтыленавыя пакеты і яшчэ пяць зарадаў.

Непадалёк дзяржінспектары знайшлі «выпадкова» згублены самаробны зараджаны пісталет. Пазней падчас ператрусу ў доме ў бацькоў фігуранта і яго ўласным жыллі знайшлі незарэгістраваную гладкаствольную стрэльбу і пнеўматычную вінтоўку, а таксама больш за 150 патронаў да яе. Акрамя таго, падазроныя рогі аленя і 13 кілаграмаў мяса адправілі на экспертызу. Дзяржаўнага пасведчання паляўнічага ва ўладальніка гэтага «багацця» не было, а значыць, i права на паляванне.