Традыцыйны сямейны калядны канцэрт ад Зміцера Вайцюшкевіча ў Гродне пройдзе ўжо 19 снежня.

У Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры прагучаць выбраныя святочныя кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама лепшыя песні з розных праектаў.

Гэтым годам прэзентуюць адмысловы дыск «На Каляды», куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні на вершы класікаў.

Зміцер Вайцюшкевіч (нар. 20 ліпеня 1971, Бярозаўка) — беларускі спявак і музыка. Вядомы таксама пад мянушкай Todar.

Пачаў кар’еру ў гурце «Палац» (1992−1998) і «Крыві» (1998−2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце «Народны альбом» (1997), выканаў загалоўную песню праекту «Я нарадзіўся тут» (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія спевака налічвае больш за 20 альбомаў.