На прэзэнтацыі канцэпцыі цэнтра Варшава мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што над горадам «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя змены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў, што меў на ўвазе Тшаскоўскі, піша «Радыё С**бода».
— Пэўная частка гораду была запраектаваная нашымі «савецкімі сябрамі», таму над ім стаіць савецкі і беларускі дух. — сказаў мэр Тшаскоўскі, прадстаўляючы канцэпцыю «Усьмешка Варшавы», якая прадугледжвае больш пераходаў для мінакоў, роварных сьцежак і зеляніны.
Словы пра «беларускі дух» абурылі карыстальнікаў сацыяльных сетак, сярод якіх і беларусы Варшавы. Заяву Рафала Тшаскоўскага яны ўспрынялі як праяву вышэйшасьці і абразу. С**бода скантактавалася з прэс-сакратаром варшаўскай мэрыі Камілям Дамбровам. Ён патлумачыў, што меў на ўвазе Тшаскоўскі.
— Кажучы пра «беларускі дух», мэр Тшаскоўскі меў на ўвазе архітэктуру і ўрбаністычныя савецкія і постсавецкія рашэньні, якія закранулі таксама і гарады БССР. Гаворка вялася выключна пра архітэктуру. Мэр Варшавы бачыць гэтыя падабенствы паміж Варшавай і Менскам і хоча зьмяняць горад, каб ачысьціць Варшаву ад сацрэалізму.
Каміль Дамброва запэўніў, што мэр польскай сталіцы шануе ўсіх жыхароў і гасьцей Варшавы, незалежна ад нацыянальнасьці.
— Варшава павінна быць адкрытай і горадам для ўсіх. Усе, хто сумленна працуе і паважае закон, маюць права лічыць гэты горад сваім. У тым ліку і госьці з Усходняй Эўропы. У мэра Тшаскоўскага вельмі сардэчнае стаўленьне да беларусаў, украінцаў, расейцаў. Гэтыя словы былі накіраваныя ня супраць людзей, а супраць падыходу да архітэктуры, які выкарыстоўваўся ў Менску або Берасьці.
Рафал Тшаскоўскі ўзначальвае мэрыю Варшавы ад 2018 году. Яму 47 гадоў. Па адукацыі ён палітоляг, доктар гуманітарных навук. На выбары ішоў ад лібэральнай «Грамадзянскай плятформы» і перамог у першым туры, набраўшы 56% галасоў.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…