На вуліцы Белуша працягваецца рэканструкцыя вайсковага могілак. Гарадскія службы плануюць высечы ў раёне старых пахаванняў 22 дрэва. Не ўсе мясцовыя жыхары згодныя з такім рашэннем.

12 снежня зацікаўленыя ў высечцы дрэваў службы гатовыя правесці сустрэчу з мясцовымі жыхарамі. Аб’яву яны расклеілі на бліжэйшых дамах каля могілак.

Чытачка Hrodna.life Вольга Валько распавяла, што некалькі дрэваў на могілках спілавалі ўжо месяц таму.


«Два дрэвы дакладна спілілі. Я супраць таго, каб спілавалі дрэвы на могілках, бо, па-першае, у нашым горадзе і так месцаў зялёных засталося вельмі мала, дыхаць няма чым. А па-другое, яны закрываюць самі помнікі. Я з павагай стаўлюся да гісторыі і памяці, не супраць аднаўлення нямецкай часткі могілак і капліцы, але ўсё ж дрэвы за вакном мне падабаюцца больш, чым голыя крыжы», — распавяла Вольга.

Сустрэча з жыхарамі дамоў каля могілак адбудзецца 12 снежня ў 17.30 каля капліцы.


Камень з магілы нямецкага салдата, які знайшлі на Нёмане, перавезлі на вайсковыя могілкі

На Белуша аднавілі помнікі савецкім жаўнерам. У планах рэканструкцыя ўсіх могілак

Добры прыклад для Гродна: як украінцы і палякі разам ратуюць Лычакаўскія могілкі Львова

Могілкі ці крэматорый? Як Гродна будзе хаваць сваіх памерлых

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life