На вайсковых могілках на Белуша скончылася аднаўленне помнікаў на магілах савецкіх салдат, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Усяго было адноўлена 398 помнікаў.

Замена старых помнікаў праходзіла па ініцыятыве ветэранскіх арганізацый Гродзеншчыны. Збор сродкаў пачаўся ў 2014 годзе. Збіралі Фонд Міру і ветэранскія арганізацыі. Ахвяравалі на аднаўленне помнікаў мясцовыя фірмы, прадпрымальнікі і грамадскія арганізацыі.

Мэта — цалкам замяніць старыя пліты на магілах у 75-гадавіну вызвалення Гродзенскай вобласці ад нямецкіх захопнікаў.


Вайсковыя могілкі на Белуша рыхтуюць да рэканструкцыі: ставяць новыя помнікі савецкім салдатам

400 рублёў на помнік. Як аднаўляюць Вайсковыя могілкі ў Гродне


У выніку з 2014 года на могілках былі адноўлены дзве брацкія магілы, помнік «Журботная маці з сувораўцам» і 398 адзіночных помнікаў.
На Белуша аднавілі помнікі савецкім жаўнерам. У планах рэканструкцыя ўсіх могілак
На Белуша аднавілі помнікі савецкім жаўнерам. У планах рэканструкцыя ўсіх могілак

У будучыні ветэраны плануюць правесці рэканструкцыю ўсіх могілак, дзе пахаваныя рускія, нямецкія, польскія, савецкія жаўнеры і невядомыя. Але калі і як гэта будзе праходзіць пакуль ніхто не ведае.

У савецкія гады за могілкамі амаль не сачылі

Могілкі, заснаваныя яшчэ ў 19 стагоддзі, былі закінутыя пасля Другой сусветнай аж да канца 1950-х гг. З апошняга сур’ёзнага рамонту прайшло больш за 50 гадоў. За гэты час многія магілы разбурыліся, зараслі, на некаторых помніках сцерліся надпісы. А нешта пры будаўніцтве суседніх дамоў наогул вывезлі. Адзін шматпавярховы дом збудавалі на былых нямецкіх пахаваннях.

У 1970-я на могілках быў разбураны помнік-піраміда часоў Першай сусветнай.

На Белуша аднавілі помнікі савецкім жаўнерам. У планах рэканструкцыя ўсіх могілак
Вайсковыя могілкі на Белуша ў 1960-х. Добра бачная піраміда
Паводле ўспамінаў старажылаў дзесьці ў 1980-я гады прыехаў у Гродна праўнук рускага генерала лютэраніна Русаў. Ён аднавіў некалькі помнікаў са старых лютэранскіх могілак і адрамантаваў капліцу свайго продка. Кажуць, што як толькі ён з’ехаў, мясцовыя начальнікі прыгналі бульдозер і ўсё прыбралі. Сёння ад лютэранскіх могілак засталося толькі некалькі камняў, а капліца генерала ў аварыйным стане.


У Гродне на вайсковых могілках развальваецца капліца генерала Руссаў. Лютэране шукаюць спонсараў, каб аднавіць яе

Зніклыя надмагіллі вайсковых могілак

Камень з магілы нямецкага салдата, які знайшлі на Нёмане, перавезлі на вайсковыя могілкі

Даведка

Вайсковыя могілкі былі закладзеныя ў Гродне ў 1888 годзе і пачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для жаўнераў іншых хрысціянскіх канфесій. У часе Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. У міжваенны перыяд на могілках перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармяліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.

Тут таксама хавалі загінуўшых у польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, што загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх жаўнераў. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, што загінулі ў час сталінскіх рэпрэсій.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life