12 снежня ў Гродзенскім гарвыканкаме пройдзе прэзентацыя новага турыстычнага брэнда Гродна. Пераможцы конкурсу прадставяць дапрацаваны праект з новым слоганам — «Легенды нараджаюцца тут».
Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. Усяго ў двух турах на суд журы і гараджан прадставілі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі адмяніць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз.
Бренд Гродно мог быть другим? Смотри, как голосовали члены жюри и почему победил Брест
Что иностранцы думают о выбранном бренде Гродно
У гарвыканкаме пераможцам сказалі дапрацаваць праект і прыдумаць новы слоган замест прапанаванага «Я люблю цябе». У выніку з’явіўся слоган «Легенды нараджаюцца тут». Але як будуць канчаткова выглядаць лагатып і слоган разам, а таксама брэндбук, пра які шмат казалі прадстаўнікі студыі «GRAFIT», гродзенцы да гэтага часу не ведаюць.
Даведацца, чым скончыцца гісторыя доўгіх выбараў гарадскога брэнда, можна будзе 12 снежня на Hrodna.life.