У Гродне з канца жніўня праходзіць рэканструкцыя Палаца тэкстыльшчыкаў. Яна павінна скончыцца ў лістападзе 2020 года. Пакуль плануецца размясціць там калектывы Цэнтра культуры Гродна. Мастакі і гісторыкі прапаноўвалі зрабіць там мастацкі музей.
Рэканструкцыя павінна змяніць знешні від і інтэр'еры будынка: заменяць дах і перакрыцці, інжынерныя сеткі, памяшканні пераплануюць. Праект распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Працы ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на 2019 год.
Фота будаўнічай пляцоўкі ноччу з вышыні апублікавала ў фэйсбуку Ірына Варкулевіч.