Кафэ-піраговая «Аляксандраўскія пірагі» з 5 снежня пачала працу на вуліцы Леніна, 15. Установа спецыялізуецца на асецінскіх пірагах розных відаў.
У кафэ прапануюць вялікі выбар начынкі. Там можна знайсці салодкія, посныя, мясныя і сырныя пірагі. Усяго 18 відаў. Усё гатуецца па індывідуальнай замове. Ёсць пірагі вагой 750 і 1350 грам. Можна купляць і кавалкамі розных відаў. Цана пірагоў ад 12.90 р, па кавалках ад 2 р. Усе меню можна паглядзець на сайце, таксама працуе дастаўка.
Адрас: вул. Леніна 15
Рэжым працы: 10.00−23.00
Чытай таксама: У цэнтры Гродна зноў знаёмы пах: запрацавала адзіная чабурэчная