Суперфінал Кантынентальнага кубка прыме не Гродна, а дацкі Военс. Пра гэта стала вядома 2 снежня. Гродна меў усе шанцы для правядзення сур’ёзнага турніра, але міжнародная федэрацыя хакея прыняла іншае рашэнне.

У фінальным раўндзе, які пройдзе з 10 па 12 студзеня 2020 года, акрамя «Нёмана» возьмуць удзел дацкая «Сендэрыйске»,
брытанскі «Нотынгем» і польская «Краковія».

У 2015 годзе хакеісты «Нёмана» ўжо станавіліся ўладальнікамі Кантынентальнага кубка. У 2020 годзе разам з трафеем пераможца турніру атрымае пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў.