Форвард мінскага «Дынама» Вячаслаў Грэцкі ўпэўнена займае першае месца. Заўзятары ў сацсетках запусцілі флэшмоб з хэштэгам # ГолосуйЗаГрецкого, які дае плён, а таксама яны знаходзяць сувязь гродзенца з вядомым канадскім хакеістам Уэйнам Грэтцкі.

У студзені ў Маскве адбудзецца традыцыйны Матч Зорак Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). Прама зараз заўзятары выбіраюць яго ўдзельнікаў з дапамогай галасавання на афіцыйным сайце. Па яго выніках лепшыя брамнік, абаронца і нападаючы ў кожным дывізіёне стануць удзельнікамі Матчу Зорак. На трапленне аднаго з дывізіёнаў прэтэндуе форвард мінскага «Дынама», ураджэнец Гродна Вячаслаў Грэцкі.

Вячаслаў Грэцкі нарадзіўся ў Гродне ў 1996 годзе. Прафесійную кар’еру пачынаў у родным горадзе, выступаючы за «Нёман». Сезон 2018/19 хакеіст правёў у «Дынама-Маладзечна», а летам падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», які прадстаўляе Беларусь у КХЛ.

Дарэчы, у «Дынама» ён выступае пад нумарам 99. Пад такім жа калісьці гуляў легендарны канадскі хакеіст Уэйн Грэтцкі. Дарэчы, дзядуля аднаго з лепшых гульцоў у гісторыі хакея Цярэнці Грэтцкі нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці, пасля эміграваў за акіян. Роднасныя сувязі паміж хакеістамі з падобнымі прозвішчамі не пацверджаны, але і не выключаюцца.

Вячеслав Грецкий: в детстве тренер постоянно называл Уэйном, а 99-й номер посоветовал взять Басков

— Вам часта задаюць пытанні пра прозвішча?

— Так. Роднаснымі сувязямі я ніяк не датычны да Уэйна Грэтцкі, мы проста цёзкі па прозвішчы. Магчыма, калі б мы былі сваякамі, я б тут ужо не гуляў (смяецца).

— Вы таксама з Гродна, як і дзядуля Уэйна, ніколі не цікавіліся паходжаннем свайго прозвішча?

— Пакуль такога жадання не было. Адзінае, ведаю, што гэта хутчэй польскае прозвішча.

— Можа, яно і стала штуршком, каб пачаць займацца хакеем?

— Наўрад ці, таму што я стаў на канькі ў гадоў 6−7, і гэта быў мой выбар, а не бацькоў, тады і не ведаў пра такога вядомага хакеіста. Атрымалася цікава, першы матч, які я ўбачыў у сваім жыцці, — Беларусь — Швецыя. Наша легендарная перамога ў Солт-Лэйк-Сіці. Мне спадабаўся не гэтулькі хакей, колькі форма шведаў, і я загарэўся жаданнем гуляць.

— Прозвішча калі-небудзь станавілася прадметам жартаў партнёраў па камандзе?

— Яны толькі часам называюць мяне Уэйнам.

— Цікавіліся неяк паглыблена біяграфіяй свайго цёзкі?

— Я, напэўна, як і кожны, добра з ёй знаёмы, таму што гэта вялікі хакеіст, усе ведаюць пра яго заслугі.

Гродзенец Вячаслаў Грэцкі лідзіруе ў галасаванні на Матч Зорак КХЛ
Уэйн Грэтцкі
Па стане на раніцу 27 лістапада у Вячаслава Грэцкага 2300 галасоў, на 1100 больш, чым у бліжэйшага пераследніка — Кірыла Капрызава з ЦСКА.

Каб прагаласаваць за ўраджэнца Вячаслава Грэцкага, трэба зайсці на афіцыйны сайт Матчу Зорак КХЛ, прагартаць ўніз да раздзела «Галасаванне» і ўвайсці з дапамогай адной з сацыяльных сетак. Затым трэба выбраць дывізіён Тарасава, у якім выступае мінскае «Дынама», і аддаць свой голас за траіх гульцоў (брамніка, абаронцы і нападніка). У раздзеле «нападаючы» варта пачаць ўводзіць прозвішча Грэцкага — і выбраць яго.

Вынікі галасавання будуць падведзены ў нядзелю, 1 снежня. Пасля гэтага іншых гульцоў выберуць журналісты і ліга. Матч Зорак КХЛ-2020 адбудзецца 19 студзеня.