На плошчы Леніна 27 лістапада пачалі ўсталёўваць галоўную елку горада. Такім чынам гарадскія службы пачынаюць падрыхтоўку да калядных і навагодніх святаў.

Супрацоўнікі «Гарсавету» абяцаюць усталяваць елку да канца тыдня. Яна будзе складацца з больш за 300 «жывых» дрэўцаў. Таксама на плошчы пачалі ўсталёўваць і святочную ілюмінацыю. Яе і галоўную елку горада ўключаць 7 снежня.

Неўзабаве пачнуцца работы па ўстаноўцы елкі і на Савецкай плошчы. Яе запаляць падчас шэсця Дзядоў Марозаў, якое пройдзе па цэнтры Гродна 14 снежня.

Свята да нас прыходзіць: на плошчы Леніна пачалі ўсталёўваць галоўную ёлку горада