Аддзел УС Кастрычніцкага раёна г. Гродна высвятляе асобу жанчыны, якая памерла на месцы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння 23 лістапада 2019. Гэта здарылася прыкладна ў 19.00 гадзін насупраць дома №2 па вул. Індурская шаша ў г. Гродна.
Міліцыя апублікавала апісанне жанчыны: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 165-170 см., валасы кароткія цёмнага колеру. Была апранута: на шыі абматаная хустка ружовага колеру ў палоску ружовых тонаў з махрамі на двух процілеглых баках, куртка тэкстыльная ружовага колеру ніжэй за пояс, швэдар шэра-зялёнага колеру, майка белага колеру з доўгім рукавом і сіне-шэра-чорным малюнкам, штаны чорнага колеру, чаравікі чорнага колеру са светлай падэшвай.
Грамадзян, якім што-небудзь вядома аб загінулай, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефонах: 8-0152-797805, 8-0152-797997, 8-015-797896 або 102.


