Сайт harodniaspring.org апублікаваў фотаздымак улёткі МУС, якія распаўсюджвалі ў гродзенскіх пад’ездах. МУС прапануе сфатаграфаваць суседа, які курыць, і атрымаць за гэта ўзнагароду — адну базавую.
На ўлётцы напісана, што гэта звязана з Дэкрэтам № 2 ад 24 студзеня 2019 года. Штраф за курэнне ў пад’ездзе і ліфце склаў 102 рублі. Каб спыніць курэнне ў пад’ездах, МУС вырашыў правесці акцыю «Сфатаграфуй суседа, які курыць — атрымай узнагароду».
Здымак трэба даслаць з указаннем дома, пад’езда і кватэры курыльшчыка, а таксама з кантактнай інфармацыяй адпраўніка.
Як паведамляе Onliner.by, МУС да гэтага дачынення не мае. У Мінску такія ўлёткі з’явіліся яшчэ ў красавіку.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…