Навіны

Беларусы не атрымаюць біяметрычныя пашпарты ў студзені 2020

Дату выдачы біяметрычных пашпартоў у Беларусі зноў змянілі, паведамляе T*T.BY. Першапачаткова планавалася ўвесці іх у студзені 2019, пазней — у студзені 2020.

Так будзе выглядаць біяметрычны пашпарт
— Па тэхнічных прычынах тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, — сказаў карэспандэнту T*T.BY намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. — Ведамства узгадняе пэўныя пытанні.

Над пераходам на ID-карткі ў Беларусі працуюць у МУС, Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальным цэнтры электронных паслуг, Дэпартаменце дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў. Дакументы таксама павінны прайсці экспертызу ў ICAO (International Civil Aviation Organisation — заўв. аўтара). Таму замена папяровых пашпартоў на біяметрычныя — пытанне комплекснае.

Плануецца, што ID-картка будзе выглядаць як звычайная крэдытка. На ёй дзве фатаграфіі — каляровая і чорна-белая. Як толькі карткі запрацуюць у нашай краіне, улады пачнуць перамовы з іншымі дзяржавамі, каб беларусы маглі падарожнічаць з гэтым дакументам. Дакладная дата запуску біяметрычных пашпартоў будзе вядомая ў снежні 2019 г. Абяцаюць, што ў 2020 г. яны дакладна з’явяцца.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025