Адсутнасць месцаў для захоўвання ровараў ўваходзіць у топ-3 самых распаўсюджаных прычын для адмовы ад выкарыстання яго ў якасці транспарту. Адным з рашэнняў з’яўляецца будаўніцтва гаражоў для захоўвання ровараў у дварах.
Магчымасць узвесці велагараж ў двары аднаго з жылых дамоў у раёне Каўбасіно з’явілася ў ГАВ «ВелаГродна» дзякуючы ўдзелу ў конкурсе прапаноў па паляпшэнню веласіпеднай інфраструктуры і ўмоў развіцця веласіпеднага руху ў рэгіёнах Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
— Усяго на конкурс было пададзена каля 90, а адабрана 24 заяўкі. З іх дзве з Гродна — ад ГАВ «ВелаГродна» і Лютэранскай кірхі, — распавядае прадстаўнік праекта «Гарадскі веларух у Беларусі» Юлія Каляда. — Галоўны акцэнт быў зроблены на ўстаноўку гаража — новага для Гродна элемента велаінфраструктуры.
Гараж разлічаны на 20 ровараў. Сцены велагаража зробленыя святлапразрыстымі, каб павялічыць колькасць натуральнага святла ўнутры будынка. Ніз фасада пакрыты апрацаваным дрэвам, каб не дапускаць траплення бруду ўнутр.
— Нам яшчэ трэба будзе вывучыць вопыт эксплуатацыі велагарожоў жыхарамі. Зараз мы разлічваем, што ім будуць карыстацца тыя, хто на ровары ездзіць на працу кожны дзень, жыхары паверха, у якога няма «калясачных», і тыя, хто прымаў удзел ва ўладкаванні гаража, — каментуе старшыня праўлення таварыства ўласнікаў «Суворава 304а» Аляксандр Саваневіч. — Да вясны вакол гаража мы добраўпарадкуем тэрыторыю: пакладзем плітку, адновім газон.
— У Гродне гэта ўжо чацвёрты велагараж. Першыя тры былі пабудаваныя забудоўшчыкам ў новым мікрараёне Грандзічы-2, дзе паступова плануецца ўзвядзенне 14 велагаражоў. Акрамя таго, у нашым горадзе актыўна развіваецца сетка велапарковак, якіх налічваецца ўжо не менш 380. Гэта важна, бо і працягласць веладарожак будзе павялічвацца. У гэтым годзе пабудавана 1,2 км на пр-це Я.Купалы, — паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь.
У Гродне акрамя велагаража таксама ўстаноўлены два стэнда для самастойнага рамонту ровараў (веломаячкі) і велапаркоўка. Адзін стэнд размясцілі побач з гаражом, другі - у цэнтры горада, каля Моладзевага цэнтра, а велапаркоўка з’явілася каля Лютэранскай Царквы.
— Месцы ўстаноўкі веламаячкоў выбраны не выпадкова. У раёне Суворава няма веламайстэрняў, а ў цэнтры Гродна шмат турыстаў, у тым ліку веласіпедыстаў. Аўтаномныя майстэрні павінны быць запатрабаваныя, — адзначыла Юлія Каляда.
Устаноўка велагаража, велапаркоўкі і стэндаў для экспрэс-рамонту ровараў праходзіць у рамках рэалізацыі праекта «Развіццё гарадскога веласіпеднага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца установай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Мінскае веласіпеднае таварыства».
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…