Пасля пашырэння праезнай часткі па вул. В. Траецкая за кошт звужэння шырыні тратуара склалася ўражанне, што дарожны знак стаіць пасярод тратуара, займаючы прастору ў веласіпедыстаў і маламабільных груп. «ВелаГродна» разбірае гісторыю «знікнення» аднаго дарожнага знака.

Дарожныя знакі ўсталявалі прама на тратуарах. Як з імі змагацца?
Шырыня тратуара (з бардзюрамі) — 1.80 м. Ад праезнай часткі да знака — 1.02 м. Ад знака да газона — 0.70 м.

Пакуль справа дайшла да вывучэння нарматыўкі, мы звярнуліся ў ДАІ Гродна. У адказе было пазначана, што знак устаноўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 1300−2014 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Правілы прымянення», але абяцалі яго прыбраць.

Дарожныя знакі ўсталявалі прама на тратуарах. Як з імі змагацца?

Разгледзеўшы дадзены СТБ, мы не знайшлі пункта, у якім указвалася б мінімальная шырыня пешаходнай часткі ад слупа да бардзюрнага каменя, каб з лёгкасцю прыняць адказ — і звярнуліся да іншых дакументаў.

Так у СТБ 2030−2010 «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб» указана, што шырыня пешаходнага шляху, свабодная ад перашкод, павінна быць не меншай за 1,5 м.

Дарожныя знакі ўсталявалі прама на тратуарах. Як з імі змагацца?

И согласно п. 5.4. ТКП 45−3.03−227−2010 (2 250) ширина пешеходной части тротуара также не может быть менее 1.5 м. Причем сюда не включаются площадки для размещения киосков, скамеек, малых форм, опор освещения и т. п.

Дарожныя знакі ўсталявалі прама на тратуарах. Як з імі змагацца?

Тым часам дадзены дарожны знак з вул. В. Траецкая быў прыбраны. Але застаўся яшчэ адзін, устаноўка якога, як мы ўжо пераканаліся, не адпавядае нормам.

дорожные знаки на тротуаре
Шырыня тратуара (з бардзюрамі) — 1.50 м. Ад праезнай часткі да знака — 0.80 м. Ад знака да газона — 0.51 м.