У Гродне адкрылі вуліцу Саяпіна – галоўную ў новых Грандзічах

Сёння, 5 лістапада, у Гродне афіцыйна адкрылі новую шырокую дарогу ў мікрараёне Грандзічы – вуліцу Віктара Саяпін. А 11 гадзіне раніцы ў пачатку вуліцы сустрэліся прадстаўнікі ўлады, дарожныя арганізацыі і супрацоўнікі бліжэйшых прадпрыемстваў, піша autogrodno.by.

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

З гэтага моманту вуліца носіць імя Віктара Саяпіна – гісторыка і краязнаўцы, аўтара больш за трох дзесяткаў кніг пра наш горад. Ён быў сябрам абласнога грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры аблвыканкаме, членам гарадской тапанімічнай камісіі.

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

– Шмат хто на працы, таму і не змаглі прысутнічаць, – кажа адзін з мясцовых жыхароў. – А наогул, дарога выдатная. Пашанцавала нам і з паркоўкамі, яны размяшчаюцца з вонкавага боку дамоў і перад пад’ездамі машын няма. Гэта бяспечна для дзяцей.

Вонкавае асвятленне ўключылі за дзень да гэтага.

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

Першы легкавы аўтамабіль мясцовага жыхара, які праехаў па вуліцыВ Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

Дарогі і планы ў новым мікрараёне

Вуліца Саяпіна стала мяжой новага мікрараёнаў з заходняга боку. Пакуль яна сканчаецца тупіком, мікрараён у гэтай частцы яшчэ толькі пачынаюць забудоўваць.

ulica Viktora Sayapina Grodno open 2 01

Ад гэтага скрыжавання пойдзе другая шырокая вуліца мікрараёна, якая стане яго паўночнай мяжой.

У новым мікрараёне дарожкі для пешаходаў і веласіпедыстаў падзялілі.

ulica Viktora Sayapina Grodno open 2 01

Вуліца здадзена, засталося пачаць яе актыўна эксплуатаваць. На першым прыпыначным пункце яшчэ няма раскладу, аўтобусы сюды не ходзяць. Праўда, мясцовыя жыхары кажуць, што праз суседнюю вуліцу праязджае маршрут 5. Але з’яўляецца ў мікрараёне ён позна, мясцовыя не паспяваюць на ім адвезці дзяцей у садкі і прыехаць своечасова на працу. Кажуць, трэба ісці праз железнодрожныя шляхі ў мікрараён Дзевятоўка і там лавіць аўтобус. Спадзяюцца, што сітуацыя да зімы выправіцца.

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

На ўездзе ў жылую зону адразу ўсталяваныя ляжачыя. Яны ж – подвышенный тратуар.

В Гродно октрыли улицу Виктора Саяпина

Цяпер раён Грандзічы-2 актыўна забудоўваецца. Разлічаны ён на 5 тыс. жыхароў. Пачынаюцца будаўнічыя працы на раёне жылой забудовы Грандзічы-3, праектуюцца раёны Гранздічы-1 і Грандзічы-4, піша belta.by.

У Гродне адкрылі вуліцу Саяпіна - галоўную ў новых Грандзічах

“У снежні пачнуць ўзвядзенне дзіцячага садка на 230 месцаў”, – адзначыў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Анатоль Урублеўскі. Здача аб’екта плануецца на 2020 год.

У бліжэйшы час пачнецца праектаванне новай школы на 44 класы. Мяркуецца, што яна будзе аналагічная той, што ў верасні была адкрыта ў спальным раёне Альшанка. Што тычыцца транспартнай інфраструктуры, у перспектыве вуліцы новага раёна выйдуць на новую аб’язную дарогу вакол абласнога цэнтра.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: