Бацькі хочуць адкрыць у Гродне бясплатную трэнажорную залу для дзяцей з інваліднасцю. Ужо ёсць памяшканне і частка абсталявання. На платформе molamola.by распачаты збор сродкаў на трэнажоры, якіх не хапае.

Рэабілітацыя дзяцей з інваліднасцю часцяком каштуе вялікіх грошай. Асабліва складана, калі адзін з бацькоў не працуе ці гадуе дзіця адзін, або ў сям'і яшчэ некалькі дзяцей, якім таксама трэба купляць цёплую вопратку і аплачваць гурткі.

Ларыса Санюкевіч з Гродна, маці двух двайнят з ДЦП і кіраўнічка сацыяльна-дабрачыннай установы «Рука дапамогі», вырашыла адкрыць у абласным цэнтры спецыяльную трэнажорную залу для дзяцей з інваліднасцю, дзе малыя з ДЦП, мышачнай дыстрафіяй, сіндромам Дауна (як у двухгадовага Ягора на фота) змогуць бясплатна займацца на сучасных трэнажорах пад кіраўніцтвам інструктара.

У Гродне хочуць адкрыць трэнажорку для дзяцей з інваліднасцю. Ідзе збор сродкаў
Многае ўжо зроблена. Ларыса разам з іншымі бацькамі арандавалі памяшканне на вуліцы Болдзіна і цяпер сваімі сіламі робяць там рамонт. Сёе-тое з абсталявання ўжо закуплена, але для паўнавартаснай рэабілітацыі не хапае трох важных трэнажораў. Гэта бегавая дарожка American Motion Fitness 8643E (5080 рублёў), трэнажор «Гроса» (6900 рублёў), пакой сэнсарнай інтэграцыі з наборам падвесных снарадаў «Вялікі Дом совы» (12 000 рублёў). Купля нават аднаго з іх дапаможа вывесці рэабілітацыю на новы ўзровень.