31 кастрычніка ў адной з будаўнічых арганізацый пры разгрузцы з аўтакрана сарвалася бабіна вагай больш за адну тону. Яна ўпала на 55-гадовага рабочага, які стаяў побач. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы, паведамляе телеграм-канал СК Беларусі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Спецыялісты Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы даследуюць стан пад’ёмных прылад і механізмаў.

Следчымі выяўляецца, ці выконваліся патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі як арганізацыяй, так і самім загінулым, адбіраецца дакументацыя па гэтым пытанні. Ацэньваецца правамернасць дзеянняў работнікаў, якім было даручана заданне па разгрузцы. Высвятленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося, працягваецца.