Некалькі пажарных разлікаў МНС і хуткая медыцынская дапамога 1 лістапада каля 14.00 пачалі працу на тэрыторыі былых аб’ектаў радыёцэнтра сувязі ў гродзенскім раёне Панямунь, паведамляе grodnonews.by. Вядома, што загарэліся аўтамабільныя шыны і бытавое смецце на тэрыторыі аб’екта. Гэтая тэрыторыя не эксплуатуецца. Радыёвышкі, якія там знаходзіліся і былі вядомыя ў народзе як «глушылкі», былі дэмантаваныя летам 2016 года. Плануецца, што на тэрыторыі былога радыёцэнтра ў перспектыве з’явіцца новы жылы мікрараён.


Новый гродненский микрорайон появится на месте деревни Понемунь