30 кастрычніка сярод белага дня невядомы скраў святочны гарбуз — упрыгожванне да Хэлоўіну.

https://www.instagram.com/p/B4UagOqnyLh/

«Да гэтага былі спробы скрасці навагоднія ўпрыгажэнні, а гэтым летам ля суседняга буціка невядомы наведвальнік суседняй установы ўзяў кашпо з кветкамі і з’ехаў на таксі. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання. Міліцыя даслала адказ, што асобу злодзея немагчыма высветліць. Бар „Свабода“ таксама плануе звярнуцца ў міліцыю. Справа нават не ў гарбузе. Мы лічым, што неабходна ствараць грамадзянскую супольнасць, дзе будзе нармальным упрыгожваць кафэ, дамы, вуліцы, не думаючы, што гэтага не трэба рабіць, таму што ўсё роўна скрадуць, дзе можна будзе спакойна паркаваць ровары на вуліцы, высаджваць дрэвы і кветкі», — распавялі Hrodna.life у бары.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life