Навіны

Цягнік бізнес-класа Гродна-Мінск зменіць расклад і паскорыцца

З 8 снежня змяняецца расклад цягніка бізнес-класа Мінск — Гродна. Час у руху скароціцца на 13 хвілін, а рэйс на Мінск будзе не раніцай, а ўвечары.

Цяпер цягнік бізнес-класа Гродна-Мінск адпраўляецца ў 6.39 і едзе да Мінска 4 г 8хв. З 8 снежня ён будзе выязджаць з Гродна ў 19.48 і ехаць 3 г 50хв. Раніцай можна будзе з’ехаць з Гродна на цягніку эканом-класа ў 6.45, які будзе ў дарозе 4 г 51хв.

Цягнік Мінск-Гродна будзе адпраўляцца ў 15.15 і даедзе да Гродна за 3 г 55хв. Цяпер ён выязджае ў 15.30 і едзе 4 г 8хв.

Пакуль што на гэтым маршруце будзе хадзіць польскі цягнік серыі ДП3, той што і хадзіў, трохвагонны. Летам Беларуская чыгунка атрымала з Польшчы новыя ДП6 — шасцівагонныя — але яны пойдуць пакуль што толькі на Віцебск. У накірунку Гродна ДП6 паедзе не раней 2020 года.

Асаблівасць цягнікоў бізнес-класа — наяўнасць разетак ля кожнага месца і Wi-Fi.

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025