Новы графік руху цягнікоў уваходзіць з 9 снежня. У ім прадугледжаны новы хуткі цягнік Гродна-Мінск, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай Чыгункі.

Расклад мае быць наступны: адпраўленне з Гродна ў 06:39, прыбыццё ў Мінск 10:42; адпраўленне з Мінска 15:30, прыбыццё ў Гродна 19:38.

У цягніку будуць 3 вагоны і 152 месцы, піша ў фэйсбуку Кастусь Шыталь. Налета БЧ мае купіць 6-вагонныя цягнікі і тады на Гродна пусцяць больш умяшчальны склад. Магчыма, цягнік будзе ісці з Гродна да Мінску без прыпынкаў. Пакуль падрабязнасці не паведамляюцца.

Пакуль самы хуткі цягнік з Гродна ў Мінск едзе 4 гадзіны 49 хвілін.

На трасу Гродна-Мінск выедзе новы цягнік бізнес-класа: даедзем за 4 гадзіны

Новы цягнік ДП3 пабудаваны на заводзе PESA ў польскім горадзе Быдгашч. Такія цягнікі эксплуатуюцца ў Беларусі з 2014 года, яны абслугоўваюць трасы Мінск-Вільня, Магілёў-Віцебск-Полацк і Магілёў-Гомель. Канструкцыйная хуткасць цягніка — 140 км/г, але з-за асаблівасцяў чыгункі Гродна-Мінск хуткасць на гэтай трасе ў сярэднім складзе толькі 80 км/г.

ДП3 поезд салон
Від знутры вагону. Фота: Сяргей Балашэнка, infojd.ru