Увечары 30 кастрычніка ў адной з вёсак Зэльвенскага раёна ў доме, які выкарыстоўваўся як лецішча, з множнымі целавымі пашкоджаннямі знойдзена цела 64-гадовай жанчыны, паведамляе телеграм-канал СК Беларусі.

Муж і жонка з Гродна 66-ці і 64-гадоў выпілі на лецішчы. У іх паўстаў канфлікт, які перарос у бойку. Мужчына збіў жанчыну. Яна прыгразіла яму выклікам міліцыі, пасля чаго муж нажом нанёс ёй множныя ўдары па розных частках цела. Ад гэтага жанчына памерла на месцы.

Неадкладна на месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праведзены неадкладныя следчыя дзеянні, выяўленыя і канфіскаваныя розныя прадметы і аб’екты, па якіх плануецца прызначэнне шэрагу даследаванняў. Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 66-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (Забойства).

У цяперашні момант ён затрыманы. У момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў муж знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Раней мужчына да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Гродзенец напіўся і забіў жонку, якая прыгразіла міліцыяй