Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на паседжанні калегіі Міністэрства адукацыі пракаментаваў сітуацыю з сям’ёй Бабакулыевых ў Карэліцкім раёне. «Паўтары месяцы дзеці не наведваюць школу, а мясцовыя ўлады гэтую праблему стараюцца не заўважаюць. Прыйшлося з Мінска накіроўваць для вырашэння гэтай сітуацыі членаў Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці», — нагадаў віцэ-прэм'ер, піша БЕЛТА.

Сёння члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці пабывалі ў Карэліцкім раёне ў сям'і Бабакулыевых, чые дзеці больш за месяц не хадзілі ў школу. Прынята рашэнне, што з сённяшняга дня яны зноў будуць яе наведваць.

«Сям'і была аказана матэрыяльная дапамога, дзеці сёння ў школе. Але ў мяне ўзнікае пытанне: дзе былі мясцовыя ўлады? Няўжо трэба па кожным такім выпадку накіроўваць камісіі з Мінску?», — задаўся пытаннямі Ігар Петрышэнка. Ён папрасіў даць прынцыповую ацэнку дзеянням, а, дакладней, бяздзейнасці мясцовых уладаў і службаў, пачынаючы ад школы і заканчваючы аддзелам і кіраваннем адукацыі". Як стала вядома на калегіі, гэта ўжо зроблена.

24 кастрычніка сябры Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці пабывалі ў Карэліцкім раёне ў сям'і Бабакулыевых, чые дзеці больш за месяц не хадзілі ў школу. Ім удалося дасягнуць дамоўленасці з бацькам, што з 25 кастрычніка дзеці будуць ізноў наведваць вучэбна-педагагічны комплекс у Турцы.

Рабят адвезлі ў краму і купілі для іх за кошт грамадскіх аб’яднанняў Карэліцкага раёна неабходныя канцтавары, адзенне. Дзецям прывезлі і камплекты падручнікаў. Школе было даручана ў абавязковым парадку правесці з дзецьмі дадатковыя заняткі, каб не было адставання па вучэбнай праграме. Акрамя таго, бацька і маці пагадзіліся прыняць дапамогу, якая ім належыць да пачатку навучальнага года ад гаспадаркі і па лініі сацыяльнай абароны. Прапрацоўваецца пытанне з працаўладкаваннем бацькі.

Нацыянальная камісія прааналізавала працу мясцовых уладаў па ўрэгуляванні сітуацыі.