З 1 па 4 лістапада ў гродзенскім лядовым палацы пройдзе міжнародны турнір памяці двухразовага Алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча. Спаборніцтвы з’яўляюцца кваліфікацыйнымі да гульняў у Токіо-2020 таму выступаць на іх будуць найлепшыя цяжкаатлеты планеты.

У Гродне выступяць пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы: амаль 100 спартсменаў з больш чым 20 краін свету. Сярод удзельнікаў спаборніцтваў будзе таксама самы моцны цяжкаатлет планеты Лаша Талахадзе. Грузін у верасні на спаборніцтвах у Тайландзе ўстанавіў тры сусветныя рэкорды і ў чацвёрты раз стаў самым моцным цяжкаатлетам свету.

В Гродно открыли памятник двукратному олимпийскому чемпиону Александру Курловичу

«Когда он стал героем, совсем не изменился». Гродненцы простились с легендарным спортсменом Александром Курловичем