Сем'і гродзенскіх дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя пасля 2020 года, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вядома як мінімум аб двух такіх выпадках. Ставяць у СНС і тыя сем'і, дзе быў прыцягнуты толькі адзін з бацькоў.

Як правіла, аднаго з бацькоў судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт.19.11 КаАП. На камісіях аб прызнанні гучалі фразы аб «няправільным ідэалагічным выхаванні».

Папярэджанні аб пастаноўцы ў СНС з’явіліся ў чатах гродзенскіх школ і гімназій падчас панікі, выкліканай прызнаннем партала s13.ru экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пастаноўкай пагражалі, калі бацькоў прыцягнуць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама: У Гродне бацькам школьнікаў пагражаюць пастаноўкай на СНС за падпіску на s13.ru