Праз тыдзень у мікрараёне адкрыецца новая амбулаторыя. У будынку ўжо зроблены рамонт, сёння туды завязуць мэблю. Амбулаторыя дазволіла стварыць 8 новых працоўных месцаў, а ўсяго штат медыцынскіх работнікаў - каля 30 чалавек, паведамляе grodnonews.by.

Адным з галоўных новаўвядзенняў можна лічыць замяшчэнне тэрапеўтаў лекарамі агульнай практыкі, якія валодаюць больш шырокімі ведамі, чым ўчастковыя тэрапеўты. Напрыклад, пры лячэнні пачатковай стадыі кан’юктывіту або неўралагічнай паталогіі лекар агульнай практыкі здольны сам паставіць дыягназ і прызначыць неабходнае лячэнне без кансультацыі ў лекара-спецыяліста.

Амбулаторыя адкрыецца 6 лістапада. У планах таксама адкрыццё яшчэ двух амбулаторый: у мікрараёне Грандзічы і па вуліцы Лідскай.