Вуліцу Віктара Саяпіна адкрыюць у Гродна

Пра гэта на нарадзе ў Гродзенскім гарвыканкаме паведаміў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой, піша grodnonews.by.

Вуліца названая ў гонар гісторыка і краязнаўцы Віктара Саяпіна, аўтара трох дзесяткаў кніг пра наш горад. Ён быў сябрам абласнога грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры аблвыканкаме, членам гарадской тапанімічнай камісіі.

Вуліца стане адной з асноўных магістраляў, якія апаясваюць мікрараён шматпавярховай жылой забудовы. Чатырохпалоснае дарожнае палатно ўжо заасфальтавана, зробленыя кішэні для прыпынку аўтобусаў і маршрутак, пешаходныя дарожкі, ўсталявана асвятленне. Адкрыццё плануецца 5 лістапада.

Узвядзенне новага мікрараёна пачалося больш за год таму. Тут ужо высяцца жылыя шматпавярхоўкі, некаторыя здадзены ў эксплуатацыю. Паралельна з будаўніцтвам жылля пракладваецца дарожная сетка. Дарэчы, у новым мікрараёне яшчэ некалькі вуліц названы імёнамі вядомых гарадзенцаў: былога дырэктара ААТ «Гроднажылбуд» Віктара Глухава, былога дырэктара гімназіі №1 Гродна Валянціны Макаравай.

20191029-IMG_9759.jpg

20191029-IMG_9719.jpg

20191029-IMG_9726.jpg

20191029-IMG_9744.jpg

20191029-IMG_9746.jpg

20191029-IMG_9769.jpg

20191029-IMG_9756.jpg

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: