Камісія пры гарвыканкаме падвяла вынікі конкурсу на найлепшы брэнд Гродна. Пераможцам абралі брэндынг-студыю GRAFIT з Брэста. Але іх варыянт лагатыпа яшчэ трэба будзе дапрацаваць, паведамляе «Гродна Плюс».
Слоган, які прапанавалі аўтары: «Гродна, я люблю цябе!»
Аўтары так апісалі сваю канцэпцыю:
«За аснову лагатыпа ўзяты герб Гродна, а менавіта — Алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі. Ён з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі, і ў той жа час унікальным і непаўторным сімвалам.
Чатыры асноўныя колеры лагатыпа — гэта колеры, узятыя з герба Гродна, і колеры выклікаюць асацыяцыі з прасторным зялёным горадам. Алень на лагатыпе рухаецца наперад, не забываючы сваёй гісторыі і мінулага, на што паказвае паварот яго галавы".
Пры гэтым асноўная мова лагатыпа — руская, а беларуская пазначана як дадатковая. Паводле інфармацыі ад чальцоў камісіі, дапрацаваны фінальны варыянт, які будзе прэзентаваны 5 лістапада, будзе мець асноўную беларускамоўную версію.
www.youtube.com/watch?v=G1SlePWJGmc&feature=youtu.be
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…