Ад мора да мора: Украіна плануе запусціць рачныя перавозкі праз Беларусь

Ва ўкраінскім Міністэрстве інфраструктуры спадзяюцца запусціць рачныя перавозкі з Беларусі да Чорнага мора праз Украіну ў другой палове 2020 года, перадае hromadske.ua. Украіна мяркуе развіваць унутраныя водныя шляхі да сябе для таго, каб сумясціць Чорнае, Балтыйскае і Каспійскае мора. Для гэтага там плануюць супрацоўнічаць з Беларуссю, Польшчай і Грузіяй.

«Калі нашы польскія суседзі падтрымаюць гэты праект, мы зможам сумясціць Балтыйскае, Чорнае і Каспійскае мора. Гэта вялікі выклік і мы ўжо пачалі неабходныя працэдуры. Спадзяюся, з другой паловы 2020 года мы будзем гатовыя зрабіць першыя перавозкі унутраным водным транспартам з Беларусі да Чорнага мора», — паведаміў міністр інфраструктуры Уладзіслаў Крыклій.

Ён дадаў, што для рэалізацыі гэтага праекта ва Украіне будуць праводзіць працы па паглыбленні дна на рэках, у прыватнасці на Дняпры. Гэта павінна прывесці да росту аб’ёмаў грузаперавозак па Дняпры. Таксама ва ўрадзе чакаюць прыняцце шэрагу законаў аб ўнутраным водным транспарце.

У лістападзе 2018 гадоў ў Беларусі разглядалі магчымасць будаўніцтва свайго першага марскога порта. Ён павінен быў размяшчацца недалёка ад мяжы з Украінай на рацэ Дняпро. Год таму паведамлялася, што бізнес-план будаўніцтва беларускага марскога порта распрацаваны і знаходзіцца на экспертызе ў Мінсктрансе. Праўда, з таго часу навін пра гэта не з’яўлялася, піша euroradio.fm.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025