СК правёў эксперымент з бацькам з Зэльвы, чыя дачка памерла ў рэанімацыі

Ва Упраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага жыхара Зэльвенскага раёна. З удзелам падазраванага і яго сужыцелькі праведзены праверкі паказанняў на месцы. Следчым дапытаныя сведкі, прызначаны шэраг экспертыз. Праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, па выніках якіх будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка дзеянням мужчыны. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, паведамляе sk.gov.by.

18 кастрычніка каля 23.30 у міліцыю паступіла паведамленне з установы аховы здароўя аб тым, што да іх у несвядомым стане дастаўлена чатырохгадовая дзяўчынка з множнымі пашкоджаннямі. Бацька дзіцяці затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства заведама малалетняй асобы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у той жа дзень каля 20.00 бацька збіз дзіця за тое, што яна яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіць удары рукамі і нагамі, кідаў яе, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў экстранныя службы, да прыезду медыкаў сам спрабаваў аказаць ёй дапамогу. Дзяўчынка была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне, аднак вечарам 20 кастрычніка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Устаноўлена, што дзяўчынка знаходзіліся на апецы бацькі разам з сястрой 2016 года нараджэння. Яна перададзена органам апекі і накіравана ва ўстанову аховы здароўя, на целе дзіцяці таксама выяўленыя цялесныя пашкоджанні. Дзеці раней ужо канфіскоўваліся з сям'і, так як знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, але ўвосень 2018 году былі вернутыя. Іх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025