Інцыдэнт адбыўся ў Лідзе каля чатырох гадзін дня ў суботу. Праходзячы міма кафэ, 48-гадовы мужчына кінуў у вітрыну кавалак пліткі. Ніхто ў інцыдэнце не пацярпеў, паведамляе grodnonews.by.

Дарэчы, мужчына быў цвярозым, а праходзячы міма ўстановы вырашыў праверыць надзейнасць вітрыны кафэ.

Крымінальная адказнасць за падобныя дзеі прадугледжана па артыкуле «Хуліганства».