На вуліцы Карла Маркса ў Гродне з’явілася новая творчая прастора — керамічная майстэрня і шоўрум КМ36. Тут вырабляюць кераміку, а таксама прадаюць гатовыя вырабы.

Майстэрня размясцілася па адрасе вул. Карла Маркса, 36, насупраць Дома сувязі. Прастора складаецца з дзвюх залаў: невялікай майстэрні, дзе ствараюць вырабы, і шоўрума з гатовай прадукцыяй.

У продажы — кубкі, падсвечнікі, упрыгажэнні, сувеніры, керамічныя магніты, падвескі і іншыя вырабы.

Творчую прастору адкрыла каманда праекта etoetoeto.made, якая займаецца стварэннем аўтарскай керамікі.

У цэнтры Гродна адкрылася керамічная майстэрня з шоўрумам
У майстэрні. Фота: threads.com/@km36_workshop

Памяшканне адрамантавалі

Раней у гэтым памяшканні знаходзілася крама біжутэрыі. Перад адкрыццём уладальнікі правялі рамонт. Як яны распавядалі ў Instagram, падчас прац удалося адкрыць стары цагляны мур і скляпеністыя столі, якія раней былі схаваныя пад аздабленнем.