Парк Панятоўскага на Рэпіна гродзенцы не ўбачаць

Гарадскія ўлады адказалі адмовай на просьбу гараджан аб тым, каб адкрыць частку былога парка Станіслава Аўгуста Панятоўскага паміж вуліцамі Рэпіна і Індустрыяльнай. Цяпер гэтая тэрыторыя недаступная да вольнага наведвання.

Парк быў створаны ў 1770 г. Ужо шмат дзясяткаў гадоў ён ніяк не выкарыстоўваецца і прыходзіць у запусценне. Гараджане звярнуліся да ўладаў, каб Гродна атрымаў яго як яшчэ адно месца для адпачынку і шпацыраў, якіх у нашым горадзе не так і шмат. Акрамя таго, парк мае гістарычнае значэнне, і, на думку гараджан, мог бы стаць яшчэ адной жамчужынай для турыстаў.

Гродзенскі гарвыканкам адмовіў гараджанам у просьбе. Намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша ў адказе патлумачыла, што тэрыторыя размешчана ў зоне вытворчага прызначэння і з’яўляецца санітарна-ахоўнай, а змена яе прызначэння ў бліжэйшы час не запланавана.


Сажалка на Рэпіна, якая памятае Панятоўскага, высыхае. Яе будуць ратаваць


Таксама ў адказе чыноўнікі адзначылі, што ўказаны ўчастак не ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы Аўгустова: капліца, былая карчма Гродзенскай эканоміі», якая была вызначана пастановай Савета Міністраў у 2008 г., а гарадскія службы датуюць большасць дрэў пасляваенным перыядам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025