Цукеркі з бактэрыямі групы кішачнай палачкі прадавалі ў Ашмянах. Прысмакі былі расійскай вытворчасці. Парушэнні выявілі падчас праверкі ў акрэдытаванай лабараторыі, піша belta.by.
«Была выяўлена неадпаведнасць цукерак патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза „Аб бяспецы харчовай прадукцыі“ па мікрабіялагічных паказніках. У цукерках выяўлена наяўнасць бактэрый групы кішачнай палачкі, што не дапускаецца», — адзначылі ў аддзеле госнадзора ў Лідзе Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту. Прычыны такой неадпаведнасці могуць быць розныя: ад сыравіны да парушэнняў, звязаных з тэхналагічным працэсам упакоўкі і захоўвання.
Продаж цукерак «Першае слова з’ела …» забаранілі. Для іх спынена дзеянне дэкларацыі аб адпаведнасці на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя цукеркі таксама ўнесены ў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі краіны.