Навіны

Кнігу пра Каліноўскага выклалі ў вольны доступ. Каб больш беларусаў паехала на перапахаванне

Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» Васіль Герасімчык 17 кастрычніка паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу.

«22 лістапада 2019 года ў Вільнюсе на могілках „Росы“ адбудзецца ўрачыстае перапахаванне паўстанцаў, знойдзеных на замкавай гары на пачатку 2017 года. Сярод іх нацыянальны герой беларускага народа Кастусь Каліноўскі. Я лічу, што трэба пасадзейнічаць, каб як мага больш беларусаў прыехала на гэту ўрачыстасць і каб ведалі, хто такі Каліноўскі. Бо ў большасці выпадкаў веды ў беларусаў вельмі скажоныя. Менавіта для ўсяго гэтага і выклаў сваю кнігу ў вольны доступ. Спадзяюся, хтосьці даведаецца больш пра нашага героя і прыедзе на перепахаванне», — распавёў Герасімчык.

Кнігу гісторык выдаў у 2018 годзе да 180-годдзя з дня нараджэння Каліноўскага. Яго кніга — гэта біяграфія знакамітага паўстанца, вынікі даследаванняў, што аўтар вёў з 2010 года. Грошы на выданне Герасімчык збіраў праз краўдфандынгавую пляцоўку «Талака». Папярэдняя біяграфія Каліноўскага выдавалася 30 гадоў таму.


Васіль Герасімчык: «Каліноўскі быў бы супраць «Карты паляка»

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025