Гродзенскія гісторыкі дапамагаюць сабраць грошы на агучванне кніг Віктара Саяпіна

У Гродне спецыяльна для людзей, якія не бачаць, агучваюць кнігі па гісторыі горада. Праект “Гісторыя Гродна ў гуку” арганізавалі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі імя Макаёнка. Тры гады таму былі агучаны першыя кнігі праекта – нарысы Віктара Саяпіна і Таццяны Касатай, Алеся Марціновіча і іншых аўтараў. Кнігі можна праслухаць у гарадскіх бібліятэках.

Дзякуючы грошам, сабраным праз краўдфандынг, нядаўна выйшла “з друку” чарговая кніга Віктара Саяпіна, прысвечаная страчаным помнікам архітэктуры. У планах супрацоўнікаў бібліятэкі яшчэ каля пяці кніжак. Але агучванне і праца гукарэжысёра патрабуюць значных фінансавых сродкаў. Некаторыя гродзенскія прадпрыемствы і ўстановы дапамагаюць праекту, а гісторыкі праводзяць для іх супрацоўнікаў лекцыі, прысвечаныя розным цікавым аспектам гісторыі Гродна.

[irp posts=”21319″ name=”Невідушчыя людзі таксама чытаюць: у Гродне робяць гістарычныя кнігі даступнымі інвалідам па зроку”]

За апошні час з лекцыямі пра Гродна выступілі гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч і рэдактар-выдавец Аляксандр Рыжы. Аўтары праекта спадзяюцца, што грошы на агучванне іншых кніг Віктара Саяпіна ўдасца хутка сабраць і яны стануць даступнымі для невідушчых людзей.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: