Аўтар кнігі “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” Васіль Герасімчык 17 кастрычніка паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу. 

“22 лістапада 2019 года ў Вільнюсе на могілках “Росы” адбудзецца ўрачыстае перапахаванне паўстанцаў, знойдзеных на замкавай гары на пачатку 2017 года. Сярод іх нацыянальны герой беларускага народа Кастусь Каліноўскі. Я лічу, што трэба пасадзейнічаць, каб як мага больш беларусаў прыехала на гэту ўрачыстасць і каб ведалі, хто такі Каліноўскі. Бо ў большасці выпадкаў веды ў беларусаў вельмі скажоныя. Менавіта для ўсяго гэтага і выклаў сваю кнігу ў вольны доступ. Спадзяюся, хтосьці даведаецца больш пра нашага героя і прыедзе на перепахаванне”, – распавёў Герасімчык.

Кнігу гісторык выдаў у 2018 годзе да 180-годдзя з дня нараджэння Каліноўскага. Яго кніга – гэта біяграфія знакамітага паўстанца, вынікі даследаванняў, што аўтар вёў з 2010 года. Грошы на выданне Герасімчык збіраў праз краўдфандынгавую пляцоўку “Талака”. Папярэдняя біяграфія Каліноўскага выдавалася 30 гадоў таму.


Васіль Герасімчык: “Каліноўскі быў бы супраць “Карты паляка”