У Альшанцы на скрыжаванні вуліц Агінскага і Напалеона Орды з’явіўся тэматычны прыпынак, аформлены ў стылістыцы службы МНС.
На прыпынку размясціліся навучальныя малюнкі з героямі з мультсерыяла «Волшебная книга». Чакаючы аўтобус, бацькі з дзецьмі могуць правесці час з карысцю, паўтарыць правілы бяспекі, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, нумары выкліку выратавальнікаў, а таксама даведацца аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».