Фура пад Навагрудкам урэзалася ў апору пуцеправода, у выніку ДТЗ загінуў кіроўца, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
Аварыя адбылася на аўтадарозе Парэчаны-Навагрудак-Нясвіж паблізу вёскі Сялец. «Мужчына 1991 года нараджэння ехаў на аўтацягніку MAN з паўпрычэпам ў бок польскай мяжы. У раёне развязкі трэба было сыходзіць направа, але па незразумелай прычыне кіроўца працягнуў рух прама. Машына стукнулася аб апору пуцеправода. Кіроўца загінуў на месцы. Два пасажыры атрымалі лёгкія траўмы, іх жыццю нічога не пагражае», — сказаў Яўген Дудко.
Праводзіцца праверка, выяўляюцца прычыны здарэння.
«Усе службы ўжо тут. Ляжыць труп кіроўцы. Аўтамабіль на поўным ходу (так як гэта месца — сярэдзіна зацяжнога спуску) урэзаўся ў апоры моста. Ад моцнага ўдару адна апора трэснула, расколіна ўздоўж апоры, па вертыкалі, — распавёў сведка Onliner.by. — Мабыць, ішла калона фур аднаго перавозчыка, таму што ў пачатку спуску стаяла машын шэсць такой жа маркі, мадэлі і арганізацыі», — распавёў Аляксандр.