belta.by
У Беларусі хочуць выдаваць IT-крэдыты з адтэрміноўкай плацяжу на два гады. Гэта будуць беспрацэнтныя крэдыты на адукацыю ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Пра гэта пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў Віктар Пракапеня.
Паводле яго слоў, кожны беларус зможа атрымаць такі крэдыт за кошт сродкаў Парку высокіх тэхналогій на 5 гадоў. Папярэдняя сума — да 6000 руб. Пры гэтым будзе дзейнічаць адтэрміноўка плацяжу на два гады, затым крэдыт можна будзе пагасіць цягам трох гадоў роўнымі плацяжамі.
«ІТ-крэдыты — простае рашэнне. Яно зменіць настрой людзей у краіне, — піша Пракапеня. — Дэкрэт аб ПВТ 2.0 быў не проста падпісаным дакументам. Паглядзіце, як змяніўся настрой беларускіх айцішнікаў. Як змяніўся настрой тых, хто прыязджае да нас з Расіі і Украіны. Мы даем добрыя рэлакацыйныя пакеты, а заробкі ў сферы пачынаюць перавышаць украінскія і расійскія — сур’ёзны выклік для гэтых рынкаў».
Прадпрымальнік упэўнены, што цяпер патрэбны наступны крок — каб у IT было выгадна працаваць не толькі айцішнікам, але і ўсім астатнім. Ён расказаў, што будзе створаная група, якая зоймецца распрацоўкай праекта па IT-крэдытах, і прапанаваў далучыцца да яе ўсім ахвотным.
Таксама Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю аб стварэнні IT-універсітэта, піша euroradio.fm. Ён павінен пачаць працаваць ужо ў новым навучальным годзе.
«Гэта прапанова не толькі IТ-супольнасці, але і вядучых нашых ВНУ: БДУ і БДУІР», — расказаў першы намеснік прэм’ера Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, ужо ў найбліжэйшы час Лукашэнка атрымае праект нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгуляваць дзейнасць новай установы адукацыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…