У аэрапорце Гродна пабудуюць доплераўскі метэаралагічны лакатар. Увод аб’екта ў эксплуатацыю запланаваны на красавік 2020 года.

Аб’ект «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г. Гродна» ўключаны ў пералік аб’ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2019 г., піша grodnonews.by.

Ужо атрыманы акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка пад будаўніцтва радыёлакатара, выкананы інжынерна геадэзічныя і інжынерна-геалагічныя пошукі, распрацавана перадпраектная дакументацыя. У снежні павінна быць праведзена пастаўка абсталявання радыёлакатара.

Доплераўскі метэаралагічны радыёлакатар дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць інфармацыю пра месцазнаходжанне і перамяшчэнне мезамасштабных хмарных утварэнняў, узнікненні зонаў інтэнсіўных ападкаў, фіксаваць зоны небяспечных з’яў, у тым ліку навальніц, граду, шквалаў, сачыць за іх развіццём і перамяшчэннем.

Доплераўскі радыёлакатар дазволіць складаць кароткатэрміновы прагноз надвор’я для нашага рэгіёну з дакладнасцю да 96%.