Рэнтген для сканавання таварных вагонаў з’явіўся на чыгуначным пункце пропуску ў Кузніцы Беластоцкай, піша wprost.pl.
— Гэты сканер паскорыць мытнае афармленне, таксама палепшыцца бяспека. Усе тавары, неадпаведныя дэкларацыям, можна будзе знайсці, — сказаў на адкрыцці сканера падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі. На яго думку, гэта павялічыць абарот грузаў праз Кузніцу.
Цана сканера MultiControl — 18 млн злотых (4,1 млн еўра). Для аналізу дадзеных са сканера ў польскіх мытнікаў ёсць адмысловыя памяшканні з сучасным камп’ютарным абсталяваннем.