Навіны

На польска-беларускай мяжы агітуюць запісвацца ў перапісе палякамі

Актывісты фонда «Młode Kresy», зарэгістраванага ў Польшчы, 5 кастрычніка з польскага боку мяжы ў Кузніцы агітавалі беларускіх грамадзян, якія стаялі ў чарзе ў пункт пропуску, запісвацца ў перапісе насельніцтва палякамі, паведамляе kresy.pl.

Актывісты раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб перапісе і заклікамі заявіць у час перапісу пра сваю польскую нацыянальнасць. Сваю акцыю яны назвалі «Pamiętam kim jestem» («Памятай хто я»).

«Калі яны ў нейкай ступені адчуваюць сябе палякамі, то няхай запішуцца палякамі», — сказала журналістам TVP Białystok актывістка фонда «Młode Kresy» Эвэліна Падгорна, якая сама родам са Львова.

На гэтым тыдні актывісты плануюць таксама раздаваць улёткі на адным з літоўска-беларускіх пунктаў пропуску.

Да пачатку перапісу актывісты расклейвалі ў беларускіх рэгіёнах, дзе жыве вялікая польская нацыянальнай меншасць, налепкі і плакаты падобнага зместу. Агітацыйныя матэрыялы з’явіліся ў Гродне, Лідзе, Шчучыне, Ваўкавыску, Воранаве і Іўе. Крытыку ў інтэрнэце выклікала налепка з Канстанцінам Каліноўскім на «Карце паляка» і подпісам «Я паляк».

Хто такія «Młode Kresy»?

Фонд «Młode Kresy» зарэгістраваны ў Польшчы. Яго стварыла ў 2017 годзе моладзь, якая прыехала туды вучыцца з Беларусі, Літвы і Украіны.

Старшыня фонду Міраслаў Капцэвіч кажа, што з’ехаў з Беларусі ў Польшчу з-за пераследу з боку міліцыі і КДБ, якім не падабалася яго грамадская дзейнасць.

«Мы хочам, каб польскасць у Беларусі жыла, мы хочам размаўляць на роднай мове, ведаць сваю культуру, сваю традыцыю. Калі нас будзе ўсё менш, то ўжо не будзе ані мовы, ані культуры», — патлумачыў Міраслаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025