“Афіцыйна – гэта наш першы тізер-трэйлер! Пастараліся яго зрабіць у лепшых традыцыях сучасных блокбастараў. І прызнаемся – не проста так. Усё вельмі сімвалічна!” – напісалі ўладальнікі ў інстаграме.

У ТРК “TRINITI” адкрыецца мультыплекс сеткі Silver Screen Cinemas. Шматзальны кінатэатр у TRINITI стане самым вялікім кінатэатрам у Гродне і ў беларускіх рэгіёнах. Silver Screen гарантуе выключнае кінапраекцыйнае лічбавае абсталяванне і гук, якіх да гэтага дня ў нашым горадзе не было. Рыхтуюць спецыяльныя прапановы, акцыя і праграмы лаяльнасці.

https://www.instagram.com/p/B3FHGvWovj4/